На iOS і Android заблакаваныя два "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы

На iOS і Android заблакаваныя два "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы

У афіцыйных праграмах-дадатках на iOS і Android заблакаваныя тэлеграм-каналы "Чёрная книга Беларуси" і "Каратели Беларуси". Абодва гэтыя каналы ў Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Пры спробе іх адчыніць на мабільным тэлефоне з'яўляецца паведамленне: "На жаль, канал недаступны на вашым прыстасаванні, бо парушаў правілы размяшчэння праграм у App Store, раздзел 1.1".

Пры гэтым каналы па-ранейшаму даступныя праз дэсктопную праграму Telegram і вэб-браўзэр.

Яшчэ восенню 2020-га Apple патрабаваў зачыніць гэтыя каналы, але ў адмысловай апытанцы беларусы адказалі "не трэба".

Дарэчы, ТГ-каналы, якія публікуюць асабістыя звесткі пратэстоўцаў, блакаваць ніхто не спяшаецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі