На канцэрце Brutto на "Мінск-Арэне" прысутнічалі 12500 чалавек
На канцэрце Brutto на "Мінск-Арэне" прысутнічалі 12500 чалавек. Пра гэта ў Facebook напісаў прадзюсар гурта Антон Азізбекян.
Канцэрт прайшоў 8 сакавіка. Праграма "Double Hot" складалася не толькі з лепшых кампазіцый з альбомаў "Родны край" і "Underdog", але і з хітоў "Ляпісаў".