На канферэнцыі АБСЕ ад Беларусі выступілі старшыня ЦВК і праваабаронца

20 ліпеня ў Вене на канферэнцыі АБСЕ выступілі старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына і прадстаўнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Валянцін Стэфановіч. Мерапрыемства прысвячалася ацэнцы міжнародных стандартаў і абавязанняў для правядзення свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.

У каментары БелаПАН Стэфановіч паведаміў, што Ярмошына распавядала, як рэкамендацыі АБСЕ ўводзяцца ў выбарчае заканадаўства напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. У прыватнасці, старшыня ЦВК распавяла пра новаўвядзенні для грамадзян, якія кепска бачаць. Таксама яна нагадала, што на выбары 11 кастрычніка ў Беларусь запрошаныя прадстаўнікі міжнародных арганізацый.

Сам Стэфановіч падчас выступу падкрэсліў, што ва ўмовах абмежавання свабоды асацыяцыяў і сходаў цяжка казаць пра дэмакратычныя выбары ў любой краіне. Ён дадаў, што рэкамендацыі АБСЕ на практыцы не дзейнічаюць. Напрыклад, АБСЕ рэкамендуе ўводзіць у выбарчыя камісіі прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. Але ў Беларусі замест апазіцыі месцы ў выбаркамах займаюць праўрадавыя БРСМ, "Белая Русь" ды іншыя падобныя арганізацыі.

Фота: sharij.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі