На Канскім кінафэсце паказалі фільм, цалкам зняты на iPhone (відэа)
Адным з трох рэжысёраў фільма выступіла беларуска Марыя Курачава.
На 68-м міжнародным кінафестывалі ў Канах адбыўся паказ крымінальнага трылера "Вылет" (Departure). Асаблівасцю фільма стала тое, што ён цалкам зняты на iPhone.
Як пішуць "Беларускія навіны", здымкі гэтага кароткаметражнага фільма адбываліся ў Беларусі, Лос-Анджэлесе і Парыжы. Адным з трох рэжысёраў кінастужкі выступіла беларуска Марыя Курачава. У 2011 годзе яе праца "Сны пра ветразі" заваявала галоўны прыз першага фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm 2011 у катэгорыі PRO.
Разам з нашай суайчынніцай рэжысёрамі фільма "Вылет" сталі заснавальнік iPhone Film Festival Рубен Казанцаў і Саці Гасет, сын вядомага амерыканскага акцёра, ўладальніка прэміі "Оскар" Луіса Гасета-малодшага.
З усяго магчымага здымачнага абсталявання рэжысёрам спатрэбіліся iPhone 4s і дадатак FiLMiC Pro.