На карціне 1937 года знайшлі айфон

На карціне 1937 года знайшлі айфон

На карціне італьянскага абстракцыяніста Умберта Рамана, напісанай у 1937 годзе, раптоўна знайшлі айфон. Назва палатна — “Містэр Пінчан і паселішча Спрынгфілд”. Тут можна ўбачыць выяву англійскага каланіста Уільяма Пінчана, а побач з ім — індзейца ў традыцыйнай вопратцы з пер’ем у валасах, які глядзіць… у айфон.

Сучасны чалавек “прачытвае” прамавугольны прадмет у руках індзейца менавіта як мабільны тэлефон, піша meduza.io

Дзіўны прадмет заўважыў рэдактар Motherboard Браян Андерсан, які ў сваю чаргу даведаўся пра гэтую карціну з артыкула гісторыка Дэніэла Кроўна пра Уільяма Пінчана. На карціне, верагодней за ўсё, звычайнае люстэрка — іх вельмі цаніла карэннае насельніцтва Паўночнай Амерыкі. Але выглядае гэты прадмет, як айфон ці андроід.

 

На карціне 1937 года знайшлі айфон

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі