На Магілёўшчыне абследуюць школы, падобныя да аварыйнай крычаўскай гімназіі

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Рыжкова. Па словах чыноўніка, у вобласці толькі пяць школаў, пабудаваных па аналагічным праекце крычаўскай гімназіі. Аднак абласная камісія дэталёва праверыла яшчэ чатыры падобныя школы ў Бабруйску. Сур'ёзных парушэнняў у канструкцыях школ не выяўлена. Усе яны 1 верасня прыступілі да працы. 

Усе 387 устаноў адукацыі Магілёўшчыны, акрамя крычаўскай гімназіі, адкрытыя для наведвання. 550 вучняў гімназіі размеркаваныя ў тры школы Крычава і мясцовы абласны ліцэй. Там яны пакуль працягнуць навучанне па ранейшых праграмах і са сваімі выкладчыкамі. 

Лёс крычаўскай гімназіі будзе вырашаць ўрадавая камісія. 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі