На Магілёўшчыне кіраўнікоў раёнаў вучылі страляць з гранатамётаў і кулямётаў
Кожны з іх страляў з пісталета ТТ, аўтамата, кулямёта, ручнога супрацьтанкавага гранатамёта
На Магілёўшчыне кіраўнікоў раёнаў вучылі страляць з гранатамётаў і кулямётаў. Адбылося гэта падчас збору па тэрытарыяльнай абароне, які прайшоў у Асіповіцкім раёне. Як піша osipovichi-region.by, на палігоне для старшынь райвыканкамаў арганізавалі спаборніцтва. Кожны з іх страляў з пісталета ТТ, аўтамата, кулямёта, ручнога супрацьтанкавага гранатамёта. У выніку найлепшыя вынікі паказаў кіраўнік Глускага раёна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.