На Магілёўшчыне забілі 1100 дзікоў — 10% усёй папуляцыі
Адстрэл жывёлаў праводзіцца з мэтай змяншэння рызыкі распаўсюду віруса афрыканскай чумы свіней.
Сярод знішчаных жывёл інфекцыі не выяўлена, паведамляе БелаПАН.
Паводле інфармацыі спецыялістаў Магілёўскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання, у рэгіёне ўжо забіта 10% усёй папуляцыі жывёл у вобласці. Сцвярджаецца, што пакуль гаворка ідзе толькі пра змяншэнне папуляцыі дзікоў, аднак ёсць мясціны (Круглянскі, Шклоўскі і Горацкі раёны), дзе збіраюцца забіваюць жывёл пагалоўна.
Фота — bymedia.net