На Марш салідарнасці ў Жодзіне выйшлі работнікі БелАЗа

На Марш салідарнасці ў Жодзіне выйшлі работнікі БелАЗа

26 жніўня работнікі завода "БелАЗ" у Жодзіне выйшлі на Марш салідарнасці. Гэта была акцыя ў падтрымку пацярпелых падчас пратэстаў, страйкоўцаў і рэпрэсаваных работнікаў завода. 

Да завадчан далучыліся жыхары Жодзіна. У акцыі прынялі ўдзел каля паўтысячы чалавек, перадае Радыё "Свабода". Міліцыя папярэдзіла пратэстоўцаў, што сход несанкцыянаваны і папрасіла разысціся. 

Аднак людзі ўсё адно прайшлі шэсцем ад БелАЗа да цэнтра горада. падчас акцыі не было ніякіх здарэнняў і затрыманняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі