На месцы "Сучасніка" ў Мінску будзе зялёная зона
Кінатэатр "Сучаснік" знеслі / @minsknews_by
У Мінску знеслі былы кінатэатр "Сучаснік". "Минск-Новости" кажа, што будынак пачалі зносіць яшчэ ў чэрвені 2023-га. А цяпер ідуць "работы па добраўпарадкаванні ўчастка". Гэтую тэрыторыю вырашылі далучыць да Турчынскага сквера.
Кінатэатр "Сучаснік" на вуліцы Харкаўскай быў пабудаваны ў пачатку 70-х гадоў ХХ стагоддзя. Гэта быў тыпавы праект. У новым стагоддзі гэты і яшчэ два мінскія кінатэатры вырашылі перапрафіляваць у раённыя ДК. Перабудоўваць "Сучаснік" павінен быў турэцкі інвестар. Абяцаў стварыць культурна-забаўляльны цэнтр з гасцініцай, дыска-клубам, кіназалай, спартыўным цэнтрам. Але будоўля апынулася спачатку замарожаная, а потым і закансерваваная. У выніку мінскія ўлады вырашылі знесці кінатэатр. "Іншае будаўніцтва тут пакуль не прадугледжваецца", заявіла зімой старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.