На межах Беларусі з Латвіяй і Літвой чэргі грузавікоў зменшыліся

На межах Беларусі з Латвіяй і Літвой чэргі грузавікоў зменшыліся

На межах Беларусі з Латвіяй і Літвой чэргі грузавікоў зменшыліся. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта нашай краіны, на 12-ю гадзіну ў пункце пропуску “Грыгароўшчына” на мяжы з Латвіяй стаялі 60 грузавікоў (а 6-й раніцы іх там было 75, а 8-й — 80). У пункце пропуску “Урбаны” чаргі не было, а раніцай там стаялі дзясяткі грузавікоў.

На беларуска-літоўскай мяжы толькі ў пункце пропуску “Каменны Лог” колькасць аўтамабіляў у чарзе застаецца стабільнай. А 6-й і 8-й гадзінах іх тым было 200, а 12-й гадзіне — 180. У “Катлоўцы” стаяла 50 грузавікоў, а раніцай іх там было на 30 больш. Стала меншай чарга і ў “Беняконях” — 77 аўтамабіляў на 12.00, раніцай было каля сотні. У “Прывалцы” а 8-й было 58 грузавікоў, а 12-й — 51.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі