На "Мінск-Арэне" шайба патрапіла ў галаву заўзятару — пералом чэрапа
Здарэнне адбылося падчас нядаўняга матча хакейнага чэмпіянату свету паміж зборнымі Латвіі і Казахстана.
Вось што распавяла Еўрарадыё сведка здарэння Наталля:
"Мы прыйшлі на хакей разам з сябрамі. І ў нейкі момант прыляцела шайба невядома адкуль. Ніхто не зразумеў, што адбылося. У Яна пайшла кроў. Яго адвялі ў медпункт, а ўжо адтуль Яна забрала "хуткая", зараз ён у шпіталі, сёння павінны рабіць МРТ".
Як аказалася, траўма сур'ёзная. У пацярпелага двайны пералом чэрапа. Сябры хлопца расказваюць, што пасля здарэння адзін з ахоўнікаў на "Мінск-Арэне" "у грубай форме заявіў, што калі яны грамадзяне РБ, то "не варта падымаць кіпіш".