На мінскіх будоўлях працуюць 100 рабочых з Паўночнай Карэі

Пра гэта распавёў генеральны дырэктар аб'яднання "Мінскбуд" Мікалай Мілашэўскі. Па яго словах, якія перадае onliner.by, беларускіх будаўнікоў на аб'ектах па-ранейшаму бракуе, таму даводзіцца прыцягваць спецыялістаў з-за мяжы.



Карэйскія будаўнікі жывуць за горадам на спартовай базе і кожны дзень працуюць на аб'ектах будтрэста №7 і МАПІДа. Мілашэўскі кажа, што гастарбайтары скардзяцца на малую загружанасць: яны гатовыя працаваць па 12 гадзін у дзень. Гендырэктар "Мінскбуда" паведаміў, што намераны павялічыць колькасць работнікаў з КНДР у пяць разоў — да 500 чалавек.



Па словах Мілашэўскага, сярэдні заробак па аб'яднанні даходзіць да 8 мільёнаў рублёў. Да канца года сярэдні заробак, як мяркуецца, уздымецца да 1000 долараў. Гендырэктар паведаміў, што сёння заканадаўства дазваляе працаваць па 12 гадзін у суткі. Пры гэтым работнікі могуць атрымоўваць па 12—13 мільёнаў рублёў.



Фота — realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі