На МКАД п’яны кіроўца фуры збіў удзельнікаў ДТЗ, адзін чалавек загінуў

На МКАД п’яны кіроўца фуры збіў удзельнікаў ДТЗ, адзін чалавек загінуў

У аўторак каля 7-й гадзіны раніцы на 15-м кіламетры ўнутранага кола МКАД п’яны кіроўца фуры збіў удзельнікаў дробнага ДТЗ, адзін чалавек загінуў. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, у аўтааварыю трапілі легкавыя аўтамабілі Opel і Mazda. Кіроўцы аглядалі пашкоджанні, якія атрымалі машыны. У гэты момант на іх і наехала фура. Ёй кіраваў 22-гадовы мужчына, які быў у стане алкагольнага ап’янення (колькасць алкаголя ў крыві склала каля 1 праміле). 65-гадовы кіроўца аўтамабіля Opel загінуў на месцы, кіроўцу Mazda шпіталізавалі.

Крымінальную справу ў адносінах кіроўцы фуры распачалі па артыкуле “парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў”. Ён затрыманы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі