На МКАД у двух аўтамабіляў адляцелі колы (фота)
2 красавіка на Мінскай кальцавой аўтадарозе ў двух аўтамабіляў падчас руху адляцелі колы. Пра гэтае здарэнне агенцтву "Мінск-Навіны" распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС Анастасія Радзько.
Прычым у "Опеля" кола, якое адарвалася ад легкавіка, пакацілася па МКАД. На шчасце, аварыі не здарылася. Дзяржаўтаінспектары вярнулі кола ўладальніку.
Высветлілася, што незадоўга да інцыдэнтаў кіроўцы абедзвюх машынаў былі на шынамантажы і ставілі на свае аўтамабілі сезонныя шыны.
Фота АДАІ Цэнтральнага РУУС