На мужа палітзняволенай завялі крымінальную справу. У пары двое дзяцей

Паліна і Андрэй Шарэнда разам з дзецьмі / "Радыё Свабода"
Паліна і Андрэй Шарэнда разам з дзецьмі / "Радыё Свабода"

На мужа палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк завялі крымінальную справу. Брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнду абвінавачваюць па арт. 361 — "заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы", піша "Наша Ніва".

У суботу 17 красавіка ў кватэру, дзе жыве Андрэй з двума дзецьмі, прыйшлі з ператрусам, падчас якога былі канфіскаваныя тэлефоны і камп'ютары. У той жа час актывіст застаецца на свабодзе.

Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў СІЗА з 3 студзеня. Яна абвінавачваецца ў гвалце над міліцыянтам. Раней яна заяўляла пра катаванні ў засценках брэсцкага ізалятара пасля чаго трапіла ў карцар. Актывістка да гэтага часу не ідзе на супрацоўніцтва са следствам, не дае ніякіх паказанняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі