На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам сабралася больш за 4400 фур

Фуры на мяжы / Ілюстрацыйнае фота Depositphotos​
Фуры на мяжы / Ілюстрацыйнае фота Depositphotos​

На мяжы Беларусі з ЕС чакаюць выезду больш чым 4430 фураў, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

Як адзначае ведамства, найбольшая колькасць велікагрузаў зафіксаваная на мяжы з Літвой. "Лідарам" невыканання дамоўленасцяў па пропуску грузавікоў з'яўляецца літоўскі Мядзінінкай (з беларускага боку — "Каменны Лог"). 

Выезду ў Літву перад пунктам пропуску "Каменны Лог" чакаюць звыш 610 фур, "Відзы" — больш за 270 фур, "Катлоўка" — звыш 410, "Беняконі" — больш за 390, "Прывалка" — звыш 240 фур.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгораўшчына" выезду чакаюць звыш 350 фур, "Урбаны" — больш за 620 фур.

На мяжы Беларусі з Польшчай перад пунктам пропуску "Бераставіца" сабралася больш за 640 фур, "Казловічы" — больш за 900.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі