На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам стаіць чарга з 4810 фур

На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам стаіць чарга з 4810 фур

На мяжы Беларусі з ЕС чакаюць выезду больш за 4810 фур, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

На беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску "Бераставіца" сабралася больш за 480 фур, "Казловічы" — больш за 1000.

Выезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць больш за 310 фур, "Катлоўка" — звыш 400, "Каменны Лог" — звыш 650 фур, "Беняконі" — больш за 480, "Прывалка" — звыш 400 фур.

На беларуска-латвійскай граніцы перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" выезду чакаюць звыш 440 фур, "Урбаны" — больш за 650 фур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі