На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам зменшыліся чэргі з фур

Фуры на мяжы / AFP / Getty Images
Фуры на мяжы / AFP / Getty Images

На мяжы Беларусі з ЕС у чэргах на выезд стаіць больш за 1100 фур, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць больш за 120 грузавікоў, "Катлоўка" — 80, "Каменны Лог" — 210, "Беняконі" — 160, "Прывалка" — звыш 170 фур.

На мяжы Беларусі з Латвіяй перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" знаходзіцца больш за 180 фур, "Урбаны" — больш за 210.

На беларуска-польскім напрамку перад пунктам пропуску "Брузгі" стаіць у чарзе больш за 60 фур.

Як паведамляла Еўрарадыё, на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам у кастрычніку ўтварыліся вялікія чэргі з грузавікоў. Так, 10 кастрычніка ў чарзе стаяла больш за 2600 фур. Паступова колькасць фураў на мяжы з Літвой, Латвіяй і Польшчай пачала зніжацца. Да прыкладу, у аўторак, 19 кастрычніка, колькасць фур зменшылася да 1400.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі