На мяжы на выезд у Літву і Латвію стаяць сотні грузавікоў

На мяжы на выезд у Літву і Латвію стаяць сотні грузавікоў

На мяжы на выезд з Беларусі ў Літву і Латвію стаяць сотні грузавікоў. У 10:00 найбольш іх было ў пункце пропуску “Каменны Лог” на беларуска-літоўскай мяжы — больш за 360. У “Катлоўцы” стаяла каля 190 фур, у “Беняконях” — больш за 110, у “Прывалцы” — больш за 180. У “Грыгароўшчыне” на беларуска-латвійскай мяжы налічвалася каля 300 грузавікоў, ва “Урбанах” — больш за 200. На беларуска-польскай мяжы на выезд стаяла няшмат фур — каля 80 у “Брузгах” і больш за 90 у “Бераставіцы”, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Вялізныя чэргі на выезд на мяжы з Літвой і Латвіяй захоўваюцца ўжо некалькі дзён. За апошнія суткі яны крыху зменшыліся.

На мяжы на выезд у Літву і Латвію стаяць сотні грузавікоў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі