На мяжы з Літвой і Латвіяй стаяць болей за 900 грузавікоў
Чэргі грузавікоў на беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай мяжы не змяншаюцца. Па стане на 10.00 нядзелі іх агульная колькасць перавышала 900. Гэта вынікае з інфармацыі, змешчанай на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.
На літоўскай мяжы ў Катлоўцы стаяла 70 машын, у Каменным Логу — 360, у Беняконях — 148, у Прывалцы — 141. На латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне на выездзе з Беларусі чакалі 90 грузавікоў, ва Урбанах — 120.
Чэргі з’явіліся і ў асобных пунктах пропуску на польскай мяжы: Брузгі — 65, Бераставіца — 53, Брэст — 6 грузавых фураў. Таксама ёсць чэргі легкавых машын.