На мяжы з Літвой затрымлівалі палітыка Мікалая Статкевіча
На мяжы з Літвой на пераходзе Лоша памежнікі затрымалі апазіцыянера Мікалая Статкевіча. На палітыка начапілі кайданкі. Пра гэта ў сацсетках паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.
Па яе словах, прычыну затрымання памежнікі тлумачыць адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што маюць загад затрымаць.
"На пераходзе Лоша Мікалая папрасілі выйсці з машыны і без тлумачэнняў закавалі ў кайданкі. Пакуль нічога не вядома. Машыну таксама "закавалі". Хаця мне сказалі, што да мяне "прэтэнзій няма", — напісала Адамовіч.
Прыкладна праз паўгадзіны палітыка вызвалілі, таксама не даўшы ніякіх тлумачэнняў і не папрасіўшы прабачэння.