На мяжы з Украінай абстралялі беларускі памежны знак
Беларускі памежны знак на мяжы з Украінай абстралялі з агнястрэльнай зброі. Інцыдэнт адбыўся 11 верасня на ўчастку Пінскага памежнага атрада, паведамляе прэс-служба памежнікаў.
Мяркуецца, што стралялі шротам з з паляўнічай стрэльбы.
"Вынікі праведзенай сустрэчы з украінскім бокам паказалі, што стрэлы рабіліся з тэрыторыі Украіны. Праводзіцца разбіральніцтва", — кажуць у Памежным камітэце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.