На "Нафтан" пачалася пастаўка якаснай нафты
На наваполацкі "Нафтан" пачалася пастаўка нафты, якая адпавядае тэхналагічным стандартам. Сыравіна пастаўляецца па паўночнай галінцы нафтаправоду "Дружба", інфармуе БЕЛТА са спасылкай на канцэрн "Белнафтахім".
"Аб'ём прапампоўкі забяспечвае працу вытворчых магутнасцяў на зніжанай загрузцы", — заявілі ў канцэрне. Нафта прызначаная для перапрацоўкі на "Нафтане".
Між тым, на Мазырскім НПЗ сітуацыя застаецца ранейшай і якасць пастаўленай нафты пакуль што не палепшылася.
Як паведамлялася раней, на мінулым тыдні якасць нафты з Расіі рэзка пагоршылася: у ёй адзначаецца высокае ўтрыманне хлорарганікі. Спярша пра гэта заявіў Мазырскі НПЗ, потым "Нафтан". Мазырскі НПЗ заяўляў, што ад няякаснай сырваіны было пашкоджанае дарагое абсталяванне.