На нядзелю прагназуюць моцныя дажджы

На нядзелю прагназуюць моцныя дажджы

У бліжэйшыя суткі, 1 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Пройдуць дажджы, уначы па ўсходзе — моцныя дажджы, удзень у многіх раёнах — працяглыя і моцныя. Таксама ўдзень на паўночным усходзе магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду, а месцамі — да 15-20.

Будзе даволі халоднае для ліпеня надвор’е: уначы толькі 7-13 вышэй за нуль, удзень — 10-16, толькі на ўсходзе прагназуецца 17-22 градусы цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі