На пажары ў Гродне пацярпеў школьнік
23 студзеня ў 18:20 гродзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у сутарэнні пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Шчорса. Агонь пашкодзіў маёмасць у ячэйцы, ад яго закураныя сцены і столь, паведамляе прэс-служба МНС.
На пажары атруціўся прадуктамі гарэння 13-гадовы хлопчык, які пражывае ў гэтым самым доме. Школьнік распавёў, што яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў пабачыў дым з акна сутарэння. Падлетак адчыніў дзверы ў сутарэнне, але не зайшоў, бо адтуль валіў моцны дым. Праз гадзіну яму стала кепска, таму хлопчык звярнуўся да медыкаў хуткай дапамогі, якая дзяжурыла на месцы пажару.
Падлетка шпіталізавалі ў абласную дзіцячую клініку. Яго стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.
Прычына пажару высвятляецца.