На пажары ў Гродне выратавалі дваіх чалавек і эвакуявалі дванаццаць

На пажары ў Гродне выратавалі дваіх чалавек і эвакуявалі дванаццаць

У ноч з нядзелі на панядзелак гродзенскім ратавальнікам відавочцы паведамілі пра пажар на вуліцы Ажэшкі. На месца здарэння падраздзяленні МНС прыбылі праз чатыры хвіліны і пабачылі, што гарыць кватэра на першым паверсе шматкватэрнага дома.

У кватэры жывуць 88-гадовая жанчына і яе сын-пенсіянер. Ратавальнікі знайшлі іх на падлозе: маці ляжала ў кухні, а сын — у негарэлым пакоі. Іх даставілі ў лякарню ў цяжкім стане. У мужчыны выявілі апёкі першай і другой ступені твару, кісцяў рук (4% цела). У абодвух пацярпелых дыягнаставалі моцнае атручванне прадуктамі гарэння.

З вышэйшых паверхаў ратавальнікі эвакуявалі дванаццаць чалавек, у тым ліку чатырох дзяцей. Пажар удалося ліквідаваць цягам 15 хвілінаў.

Меркаванай прычынай пажару называецца неасцярожнасць пры паленні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі