На пажары загінулі 3-гадовы хлопчык і 9-гадовая дзяўчынка

На пажары загінулі 3-гадовы хлопчык і 9-гадовая дзяўчынка

За мінулыя суткі ў Беларусі пры пажарах загінулі дзевяць чалавек, з іх — двое дзяцей, піша tut.by.

Трагедыя з удзелам дзяцей адбылася ў вёсцы Пакапаўка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельшчыны. Уначы 4 студзеня ў прыватным доме ў вёсцы пачаўся пажар. Прычыны яго ўзнікнення яшчэ высвятляюцца. На месцы працуюць прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Следчага камітэта.

Паведамляецца, што на пажары загінулі тры чалавекі: 37-гадовая жанчына, жонка гаспадара дома, яе 3-гадовы сын, а таксама 9-гадовая ўнучка гаспадара. Удалося выратаваць яшчэ адну дзяўчынку — 12-гадовую ўнучку гаспадара дома.

Ратавальнікі мяркуюць, што ўсплёск пажараў у краіне звязаны з прыходам моцных маразоў. У катэгорыю рызыкі найперш трапляюць жыхары прыватнага жылога сектара.

Фота: xitri.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі