На пешаходным пераходзе ў Бярозе машына збіла раварыстку
19 верасня каля 16:10 у Бярозе адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Па вуліцы Леніна ехаў на аўтамабілі "Рэно Лагуна" 19-гадовы жыхар Бярозы. На нерэгуляваным пешаходным пераходзе ён збіў 69-гадовую мясцовую жыхарку на ровары. Жанчына ехала па пераходзе, не спешваючыся.
Пенсіянерку з траўмамі шпіталізавалі ў Бярозаўскую цэнтральную раённую лякарню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.