На польска-беларускай мяжы ад знясілення памёр тыгр

На польска-беларускай мяжы ад знясілення памёр тыгр

На польска-беларускай мяжы затрымалі грузавік з дзесяцю тыграмі. Жывёл везлі з Італіі ў Расію. Але ў Беларусь машыну не пусцілі, бо няма ўсіх неабходных дакументаў, піша Gazeta Wyborcza. Між тым уладальнік адмаўляецца іх вяртаць у Італію.

У паездку з-пад Рыма тыгры адправіліся 22 кастрычніка. Перавозяць іх у скрынях, ад чаго стан звяроў пагаршаецца. Жывёлы знясіленыя ад падарожжа, і адзін з тыграў памёр. Кормяць тыграў курыным мясам, якое купляюць у краме.

Ветэрынарная інспекцыя звярнулася да польскіх заапаркаў з просьбай прыняць тыграў. Згоду выказаў толькі заапарк у Познані, які можа ўзяць шэсць жывёлаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі