На поўдзень Беларусі прыляцелі два баявых верталёты з Расіі
Фота верталёта Мі-24Д
Паводле звестак тэлеграм-канала "Беларускі Гаюн", 25 траўня на аэрадроме "Баранавічы" прызямліліся верталёты Мі-24 і Мі-8 ВКС РФ, якія прыбылі з пасёлка Сешчы Бранскай вобласці Расіі.
Яны сталі першымі ваеннымі машынамі, якія прыбылі ў Беларусь пасля вываду расійскай верталётнай групоўкі ў жніўні 2023 года.
Цяпер на аэрадроме ў Баранавічах знаходзяцца два разведвальныя самалёты Су-24МР, як мінімум чатыры знішчальнікі Су-30СМ, а таксама па адным верталёце Мі-24 і Мі-8. Акрамя таго, на аэрадроме "Ліда" знаходзіцца самалёт Іл-22ПП.
Два знішчальнікі, якія суправаджалі самалёты прэзідэнта Пуціна падчас апошняга візіту, пакінулі Беларусь у ноч на 25 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.