Цягнік з пасажырамі загарэўся на хаду ў Гродненскай вобласці
Цягнік
Цягнік загарэўся ў Воранаўскім раёне Гродненскай вобласці, паведамілі ў МНС. У вагонах знаходзіліся 18 чалавек, з іх 15 пасажыраў, білетны касір, машыніст і памочнік машыніста. Ніхто не пацярпеў, усе самастойна змаглі пакінуць цягнік.
Ратавальнікі кажуць, што ўзгаранне адбылося ў дызельным памяшканні галаўнога вагона. Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на выклік, вагон быў ахоплены полымем.
На ліквідацыю пажару сышло каля паўгадзіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.