На працягу ўсяго тыдня ў Беларусі месцамі будуць замаразкі

На працягу ўсяго тыдня ў Беларусі месцамі будуць замаразкі

У аўторак, 12 кастрычніка, у Беларусі месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +6 градусаў (у Мінску — 1-3 цяпла). Сіноптыкі папярэджваюць, што на ўсходзе ў асобных раёнах будуць замаразкі да -4. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад +8 да +14 градусаў (у сталіцы — ад +9 да +11).

На працягу ўсяго тыдня ў Беларусі месцамі будуць замаразкі. Адначасова ў нашай краіне стане больш дажджоў. Дзённая тэмпература паветра складзе ад +7 да +14 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі