На прадпрыемстве ў Светлагорску разбіраюць завалы, трое загінулых

На Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце / sn.by
На Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце / sn.by

На Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце разбіраюць завалы. 7 чэрвеня ў адным з цэхаў адбыўся выбух: "ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння". Абрынуліся будаўнічыя канструкцыі. Ратавальнікі паведамлялі, што шукалі двух рабочых. Аднак ахвяр можа быць больш. Ратавальнікі знайшлі парэшткі "меркавана траіх чалавек" (інфармацыя начальніка Светлагорскага РАНС Андрэя Высоцкага). Разбор завалаў працягваецца, паведамляе sn.by.

Здарэнне адбылося на заводзе беленай цэлюлозы. Пры правядзенні прафілактычных і рамонтных работ у адным з цэхаў "пры прамыванні цеплаабменніка адбыўся выбух". Мінаховы здароўя заяўляла, што пацярпелі 4 чалавекі, якія ад шпіталізацыі адмовіліся.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Старшыня Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Шабетнік сцвярджаў, што "пагрозы для жыцця і здароўя насельніцтва няма". Аднак на месцы працавала група спецыялістаў занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якая праводзіла даследаванні.

На будаўніцтва гэтага Светлагорскага ЦКК лукашэнкаўскі ўрад патраціў $850 млн, з іх $654 млн узялі ў крэдыт у кітайскіх банкаў. Камбінат здалі з 5-гадовай затрымкай, і сённяшняе надзвычайнае здарэнне на ім — далёка не першае.

Летась на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце быў пажар. А ў 2020 годзе на Светлагорскім ЦКК за некалькі месяцаў адбыліся некалькі трагедый, якія прывялі да смерці людзей. 30 ліпеня на заводзе беленай цэлюлозы была аварыя, падчас якой пацярпелі два работнікі. Адзін з іх потым загінуў. 19 кастрычніка пры зварачных работах адбыўся выбух і пажар на ёмістасці з талавым алеем. Загінуў зваршчык, які зваліўся з вышыні ад выбухной хвалі.

На прадпрыемстве ў Светлагорску разбіраюць завалы, трое загінулых

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі