На Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце быў пажар
На Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце ў панядзелак быў пажар. На тэрыторыі прадпрыемства гарэлі адходы дранкі і пілавінне. Людзі не пацярпелі. Сярод версій прычын узгарання — неасцярожнае абыходжанне з агнём і самаўзгаранне, піша ranak.me.
"Светлагорскія навіны" адзначаюць, што страты, нанесеныя пажарам, яшчэ падлічваюцца. На тэхналагічны працэс здарэнне не паўплывала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.