На пяць удзельнікаў акцыі "недармаедаў" у Баранавічах склалі пратаколы

На пяць удзельнікаў акцыі "недармаедаў" у Баранавічах склалі пратаколы

У Баранавічах міліцыя склала пратаколы на пяцярых удзельнікаў акцыі супраць дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на БелаПАН. Сама акцыя прайшла ў Баранавічах 26 лютага.

Пратаколы складзеныя на актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Чарнавуса, яго бацьку Мікалая Чарнавуса, а таксама Міхаіла Стрэльчыка, Барыса Шырынгу і яшчэ аднаго ўдзельніка. Калі будуць разглядацца адміністрацыйныя справы па гэтых пратаколах, пакуль не вядома. 

На вулічную акцыю ў Баранвічах 26 лютага выйшла каля 300 чалавек. На мітынгу выступіў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

У рэзалюцыі, якую прынялі ўдзельнікі акцыі, патрабуецца адмяніць дэкрэт №3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі