На расійскім тэлеканале адмянілі паказ фільма "Удар уладай. Аляксандр Лукашэнка"

На расійскім тэлеканале адмянілі паказ фільма "Удар уладай. Аляксандр Лукашэнка"

Расійскі тэлеканал ТВЦ адмяніў перадачу "Удар уладай. Аляксандр Лукашэнка", запланаваную на 18-19 красавіка, піша nn.by. Замест фільма пра беларускага кіраўніка ў тэлепраграме стаіць іншая  перадача з цыкла "Удар уладай" — пра "герояў дэфолту" 1998 года.

Дарэчы, фільм пра Лукашэнку ў праграме суправаджаўся пазнакай "16+". У анонсе да яго гаварылася: "Усю сваю палітычную кар'еру ён кляўся ў любові да Расіі, але колькі праўды ў ягоных словах сёння".

Звычайна "выкрывальніцкія" фільмы пра беларускага кіраўніка расійскія каналы паказваюць падчас чарговага вітка канфліктаў паміж кіраўнікамі дзяржаваў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі