На саміце ў Мінску Лукашэнка памылкова заняў месца Пуціна
Кур'ёзны выпадак здарыўся перад пачаткам паседжання Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", Аляксандр Лукашэнка сам заўважыў памылку і, перасаджваючыся на сваё месца, паўтарыў знакамітую фразу першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына: "Не так селі".
Перад гэтым прайшло паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў вузкім складзе. Аляксандр Лукашэнка, між іншым, распавёў пра цану суверэнітэта. "Суверэнітэт — не ікона, — цытуе словы кіраўніка Беларусі БЕЛТА. — Усё мае свой кошт. І калі мы хочам жыць лепш, то трэба нечым ахвяраваць. Галоўнае — гэта дабрабыт людзей".
Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прапанаваў распусціць Еўразійскую эканамічную супольнасць. Аднак прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заклікаў не спяшацца з ліквідацыяй ЕўрАзЭС. Таксама Назарбаеў прапанаваў прыняць у Мытны саюз Турцыю.
На саміце ў Мінску Пуцін падкалоў Лукашэнку (відэа)
Нурсултан Назарбаеў, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у Палацы Незалежнасці ў Мінску, 24 кастрычніка 2013 года. Фота — ria.ru
Фота — БЕЛТА