На сайце "Куфар" прадаюць зніклы віцебскі "нулявы кіламетр"

На сайце "Куфар" прадаюць зніклы віцебскі "нулявы кіламетр"

Віцебскі знак "нулявы кіламетр", які знік некалькі гадоў таму, прадаюць праз вядомы сайт "Куфар", піша vkurier.by.

Знак быў усталяваны на плошчы Перамогі ў 2001 годзе перад "Славянскім базарам" з ініцыятывы камітэта па аўтамабільных дарогах Беларусі. У 2009 годзе падчас рэканструкцыі плошчы знак знік. 

І вось праз восем гадоў ніжняя частка знака знайшлася на сайце "Куфар". 

Просяць за віцебскую славутасць 2000 рублёў (каля 1000 долараў). Абвестка аб продажы з'явілася 7 студзеня. Прадавец не расказаў, адкуль у яго частка віцебскага помніка. Але ён дадаў, што наконт пакупкі да яго ўжо звярталіся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі