На стадыёнах падчас футбольных матчаў не будзе міліцыянтаў?

Галоўнай тэмай для абмеркавання было забеспячэнне бяспекі і камфортнага знаходжання гледачоў на стадыёнах падчас футбольных матчаў. Было прынятае рашэнне аб стварэнні рабочай групы па маніторынгу сітуацыі на стадыёнах. Яна будзе працаваць стала і распрацуе стратэгію ўзаемадзеяння паміж футбольнай федэрацыяй і МУС падчас правядзення матчаў.

Адной з галоўных мэтаў дадзенай стратэгіі з'яўляецца ўвядзенне службы сцюардаў і вываду супрацоўнікаў міліцыі "за межы чашы стадыёна", інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.


Нагадаем, сёлета ў Беларусі адбылося некалькі канфліктаў паміж футбольнымі фанатамі і міліцыянтамі. Заўзятары пратэставалі супраць дзеянняў міліцыі (бо былі, напрыклад, спробы перапісаць іх пашпартныя дадзеныя падчас праходу на футбол) і байкатавалі матчы чэмпіянату краіны.
 

На архіўным здымку міліцыянты кантралююць чэшскіх спартовых журналістаў падчас трэніроўкі футбалістаў "Вікторыі" на мінскім стадыёне "Дынама", лістапад 2011 г. Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі