На старце кваліфікацыі ЧЕ па баскетболе беларусы абыгралі Данію

Падапечныя сербскага спецыяліста Душана Гвоздзіча не пакінулі шанцаў на поспех гасцям са зборнай Даніі і перамаглі іх з лікам 97:72. На працягу ўсёй гульні перавага беларусаў была відавочнай. Самым карысным у складзе беларусаў стаў Аляксандр Пустагвар, які закінуў 24 ачкі і правёў 11 падбораў.

Свой наступны паядынак зборная Беларусі правядзе 13 жніўня ў гасцях у бельгійцаў, якія ў першым матчы саступілі ў камандзе Македоніі з лікам 73:76.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі