На студэнтаў БНТУ пачалі 26 крымінальных спраў

Як паведамляе агенцтва "Мінск-навіны", праз сацыяльную сетку "Вконтакте" ці па тэлефоне студэнты давалі свае звесткі невядомаму грамадзяніну. А той за грошы падрабляў для іх даведкі пра часовую непрацаздольнасць з рэквізітамі 33-й студэнцкай паліклінікі. Навучэнцы падавалі іх у дэканаты ў якасці апраўдання пропуску заняткаў, нез'яўлення на залікі і іспыты.



Згодна з Крымінальным кодэксам, максімальная кара, якая можа пагражаць студэнтам, — да 2 гадоў абмежавання волі. А тыя, хто некалькі разоў карыстаўся падробленымі дакументамі, і зусім могуць правесці да 3 гадоў за кратамі.



Паведамляецца, што адзін з 26 прагульшчыкаў — непаўналетні. Усе яны вучацца на дзевяці розных факультэтах. Шасцярых з іх ужо адлічылі за акадэмічную запазычанасць, а адзін скончыў навучанне.



Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі