На сустрэчы Ціханоўскай у Дзярждэпартаменце ЗША абмяркоўваліся новыя выбары

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен​ / Reutrers
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен​ / Reutrers

Выхад з палітычнага крызісу, у тым ліку новыя выбары ў Беларусі, абмяркоўваліся на сустрэчы Святланы Ціханоўскай у Дзярждэпартаменце ЗША. Пра гэта паведаміў у Twitter амерыканскі дзяржсакратар Энтані Блінкен.

"Мы абмяркоўвалі выхад з палітычнага крызісу: вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, інклюзіўны дыялог і новыя выбары", — напісаў Блінкен. Свой допіс ён скончыў словамі "Жыве Беларусь".

Сустрэча Святланы Ціханоўскай у Дзярждэпартаменце ЗША доўжылася гадзіну. Акрамя Блінкена у ёй прымалі ўдзел намеснік дзяржсакратара Вікторыя Нуланд і дарадца Дзярждэпартамента ЗША Дэрэк Шоле. Раней паведамлялася, што на сустрэчы абмяркоўваліся сітуацыя з пасадкай самалёта Ryanair у Беларусі, атака ўладаў на грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ, плынь нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Літву. Блінкен распавёў Ціханаўскай, што беларускае пытанне абмяркоўваюць і ў Белым доме.

На сёння запланаваныя сустрэча Святланы Ціханоўскай з дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам і з сентарамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі