На сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ быў Сяргей Ціханоўскі

На сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ быў Сяргей Ціханоўскі

На суботняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ быў палітвязень Сяргей Ціханоўскі. Пра гэта са слоў палітвязня, паліттэхнолага Віталя Шклярава распавёў адвакат Антон Гашынскі. На фота і відэа Ціханоўскага заўважыць не ўдалося.

Гашынскі сустракаўся са Шкляравым у панядзелак і пераказаў пачутае TUT.by. "Я ўбачыў сёння Віталя — яго Лукашэнка запрасіў на размову разам з Ціханоўскім і Бабарыкам, якіх Віталь на гэтай сустрэчы ўбачыў упершыню", — кажа адвакат.

Дарэчы, пры развітанні Віталь Шкляраў паскардзіўся Аляксандру Лукашэнку, што даўно не быў у лазні. І той загадаў арганізаваць лазню для палітвязняў. Відаць, там быў і Сяргей Ціханоўскі. "Далі магчымасць спакойна памыцца і пагаварыць паміж сабой", — пераказвае словы Шклярава Гашынскі. Адвакат лічыць, што па палітвязнях ужо прынятае рашэнне.

У дзень сустрэчы з Лукашэнкам Ціханоўскі атрымаў магчымасць патэлефанаваць сваёй жонцы Святлане Ціханоўскай, якая знаходзіцца за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі