На Сусветным эканамічным форуме ў Давосе з'явіўся адказны за Беларусь

Святлана Ціханоўская ў Давосе / Reuters
Святлана Ціханоўская ў Давосе / Reuters

На Сусветным эканамічным форуме ў Давосе з'явіўўся адказны за Беларусь. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Раней такога чалавека не было.

"Улічваючы, што на Форум запрашаюць далёка не ўсіх нават кіраўнікоў дзяржаваў. Ёй [Ціханоўскай] далі два выступы ў асноўнай праграме, у тым ліку адзін на галоўнай сцэне, на якой выступалі за ўвесь тыдзень агулам толькі 35 спікераў. Важны сігнал нам, што Форум разумее важнасць беларускага пытання", — паведаміў Вячорка.

Наступным крокам, па словах Вячоркі, можа быць стварэнне беларускага Global Shapers Hub — аднаго з ключавых праектаў WEF.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі