На таргах 12 траўня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валют
Па выніках чарговых таргоў, якія адбыліся 12 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,4352 да 2,4392 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,6365 да 2,6394 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3193 беларускага (у панядзелак — 3,3110).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,21%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.