На таргах 17 лютага панізіліся курсы долара і еўра
17 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 2,1986 да 2,1944 беларускага рубля. Курс еўра таксама панізіўся — з 2,3830 да 2,3778 беларускага рубля. Працягвае даражэць расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4670 беларускага (у пятніцу — 3,4651).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,07%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.