На таргах 20 лютага вырас курс долара
Па выніках таргоў, якія прайшлі 20 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 2,2040 да 2,2048 беларускага рубля. Курс еўра працягвае паніжацца — з 2,3805 да 2,3787 беларускага рубля. Расійская валюта таксама патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4581 беларускага (у сераду — 3,4638).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,11%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.