На таргах 21 лютага ў Беларусі падаражэлі долар і еўра
21 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,2048 да 2,2120 беларускага рубля, пабіўшы гістарычны максімум. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3787 да 2,3885 беларускага рубля. Патаннела толькі расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4401 беларускага (у чацвер — 3,4581).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,07%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.