На таргах 3 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра
Па выніках таргоў, якія адбыліся 3 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,5893 да 2,5846 беларускага рубля. Курс еўра таксама працягвае зніжацца — з 2,8320 да 2,7943 беларускага рубля. Даражэе толькі расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3569 беларускага (у чацвер — 3,3201).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,30%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.